З мэтай далейшага развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўня майстэрства педагогаў названых накірункаў ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці 27.10.2023 г. на базе ДУ «Вучэбна-метадычны кабінет г. Жодзіна» прайшоў гарадскі этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў.
На конкурс было прадстаўлена 46 творчых работ педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй, дашкольная і дадатковай адукацыі г. Жодзіна.
Конкурс прайшоў па наступных намінацыях:
«Наборы віншавальных паштовак”;
«Жывапіс. Графіка.”;
«Роспіс па тканіне, шкле, бацік.”;
«Работы з саломкі”;
«Кераміка»;
“Ткацтва”;
“Лялькі ў нацыянальных строях. Інтэр’ерныя лялькі”;
“Работы са скуры, ільну, фаамірану”;
“Мастацкая вышыўка. Пляценне карункаў.”;
“Іншае”.
Пры ацэньванні работ журы улічвалася, што сувенірныя работы прызначаюцца для ўручэння на ўрачыстых мерапрыемствах і павінны паказваць лепшыя дасягненні ў накірунку выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці Мінскай вобласці.
Крытэрыі, па якім журы ацэньвала работы:
- захаванне беларускіх народных рамёстваў;
- выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;
- дызайн (арыгінальнасць сюжэту, кампазіцыйнае, каляровае рашэнне);
- спалучэнне прыёмаў традыцыйнага і сучаснага мастацтва;
- узровень выканаўчага майстэрства.
Значная ўвага надавалася афармленню работы (на плоскіх работах абавязкова разглядаўся адваротны бок).
Па выніках работы журы прызавымі месцамі былі адзначаны наступныя творчыя работы:
месца |
Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара / аўтараў |
Установа адукацыі |
Назва работы |
Намінацыя |
1 |
Пугач Святлана Аляксандраўна |
ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна” |
Пано «Лілеі» |
роспіс па тканіне |
1 |
Караленка Наталля Аляксандраўна |
ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна” |
Камплект паштовак «Са святам!» |
камплект віншавальных паштовак |
2 |
Швайбовіч Вольга Віктараўна |
ДУА “Дзіцячы сад № 21 “Вяселка” г. Жодзіна” |
“Зімовы падарунак” |
камплект віншавальных паштовак |
2 |
Галубец Марыя Сяргееўна |
ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна” |
“Зімняя казка” |
камплект віншавальных паштовак |
3 |
Свірская Алена Вячаславаўна |
ДУА “Дзяцячы сад № 21 “Вяселка” г. Жодзіна” |
“Святочны настрой” |
камплект віншавальных паштовак |
2 |
Асафава Таццяна Ігараўна |
ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна” |
“Раство” |
камплект віншавальных паштовак |
1 |
Валуевіч Вікторыя Станіславаўна |
ДУА “Дзіцячы сад № 3 “Церамок” г. Жодзіна” |
«Сяброўскае чаяванне» |
вязанне кручком |
1 |
Смальцар Жання Пятроўна |
ДУА “Дзіцячы сад № 4 “Паўлінка” г. Жодзіна” |
«Паўлінка» |
роспіс па дрэве |
1 |
Пухлякова Юлія Паўлаўна |
ДУА «Гімназія № 1 г. Жодзіна» |
Пано «Натхненне»
|
жывапіс |
1 |
Мазынская Вольга Сяргееўна |
ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна» |
«Васіль і Васіліса» |
лялька ў нацыянальным беларускім адзенні |
1 |
Папавіцкая Галіна Стэфанаўна |
ДУА «Гімназія № 1 г. Жодзіна» |
Кукла «Беларусачка» |
лялька ў нацыянальный беларускім адзенні |
2 |
Лахоўская Анжаліка Анатольеўна |
“Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна” |
“Гануля” |
лялька ў нацыянальный беларускім адзенні |
1 |
Коршунава Вольга Паўлаўна |
ДУА «Дзіцячы сад № 4 «Паўлінка» г. Жодзіна» |
“Беларускі сувенір” |
вышыўка па тканіне |
1 |
Канавалава Анастасія Яўгеньеўна |
ДУДА «Центр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» |
«Совушкі» |
кераміка |
2 |
Гутырчык Вольга Дзмітраўна |
ДУА “Дзіцячы сад № 21 “Вясёлка” г. Жодзіна” |
“Свята к нам прыходзіць” |
кераміка |
1 |
Ігнатовіч Алена Аляксееўна |
ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» |
«З Днём Ведаў!» |
інтэр’ерная лялька |
2 |
Пяцькова Наталля Анатольеўна |
ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна” |
“Кветкавы настрой” |
інтэр’ерная лялька |
2 |
Масальская Вольга Іванаўна |
ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Жодзіна” |
“Снегіры” |
роспіс па шкле |
10 лепшых творчых работ былі накіраваны ў ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі" для ўдзелу ў заключным этапе конкурса.