30 октября 2024 г.
З мэтай мастацка-эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі, развіцця дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захавання і развіцця рэгіянальных традыцый Беларусі, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў 23.10.2024 г. на базе ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» па адрасе: Гагарына, 34 прайшоў гарадскі этап XXVIII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”.
Згодна з Парадкам Правядзення конкурсу на гарадскі этап кожная ўстанова адукацыі павінна была прадставіць да 10 лепшых работ па выніках адбору ва ўстановах адукацыі. На конкурс былі прадстаўлены 64 творчыя работы, з якіх 53 - навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 11 работ ад установы дадатковай адукацыі г. Жодзіна.
На гарадскі этап конкурсу свае творчыя работы прадставілі:
ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”;
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Жодзіна”;
ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Жодзіна”;
ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”;
ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Жодзіна”;
ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”;
ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”;
ДУА “Сярэдняя школа № 1 ім. П.І. Купрыянава”;
ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”.
Конкурс прайшоў па наступных намінацыях: «Калядная зорка”, «Навагодняя ялінка”, «Ёлачная цацка”, «Сувенір-падарунак”, «Зімовыя святы Беларусі», “Беларуская зіма”, “Зімовы спорт”, “Навагодні персанаж”, “Жывёльны свет Беларусі”, “Навагодні касцюм”, “Арт-анімацыя”.
Для удзелу у праекце “Елки маей краіны” навучэнцамі ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” былі падрыхтаваны елачныя цацкі, якія адлюстроўваюць дасягненні свайго рэгіена, выкананыя у тэхніцы мастацкага роспісу па дрэве.
Творчыя работы, прадстаўленыя на гарадскі этап конкурсу журы ацэньвала па крытэрыях (дадатак 3 да Умоў правядзяння конкурсу):
- захаванне беларускіх народных традыцый;
- кампазіцыйна-мастацкі ўзровень работ і каляровае рашэнне;
- арыгінальнасці ідэі, самабытнасць мастацкага выяўлення;
- выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій пры выкананні творчых работ;
- спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры.
Па выніках работы журы былі адзначаны 36 творчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі г. Жодзіна.
Лепшыя 18 творчых работ па выніках гарадскога этапа прымуць удзел у абласном адборачным туры, які пройдзе 11 лістапада на базе ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ім. Х.Суціна” у а.г. Смілавічы.